Official Website / Афіцыйны вэб-сайт

Tuesday, December 6, 2011

Усе тэхнічныя цяжкасці, нібыта, вырашаны.
Пачалася праца над анімацыйнымі кавалкамі перадачы.

All technical difficulties  are solved, and we started to work on the animated parts of the program.

Storyboard/ Замалёўкі

Thursday, November 17, 2011

Storks / Буслы

Калі прыехалі да бабы Соні ў Поланск ля Ружан, першае, што ўразіла - гэта поўная адсутнасць вяскоўцаў. Яшчэ пяць гадоў таму, каб перайсці на другі бок вуліцы, трэба было паглядзець у абодва бакі - такі быў рух. А зараз на ўсю вёску засталіся толькі чатыры бабулі, і тыя, што засталіся не спяваюць... Не паспесла. Зніклі песні.

Wednesday, November 16, 2011

Sofia / Баба Соня


The girl is lookin' at me. Smilin' & blinkin', with big eyes... OMG this is Volya!
Sofia (Polansk village)
Гляжу – дзеўка на мяне глядзіць, усміхаецца , вачамі вялікімі лыпае.  Божухны, дык гэта ж Волька! 
Баба Соня, в. Поланск, Івацэвіцкі р-н.

Адукацыйна-дакументальная перадача

Праграма прадставіць гледачу прыгажосць старажытных беларускіх народных песень.
Вы ўбачыце кадры з экспедыцый з запісамі спевакоў з адлеглых вёсак Беларускага Палесся (Дзятлавічы, Тонеж, Слабада, Стадолічы). У перадачу таксама ўвайдуць інтэрв'ю з Алегам Хаменкам,  Іванам Кірчуком, Тамарай Варфаламеевай, Сяргеем Траццяком ды й іншымі.
Рэжысёр: Воля Дземка, Графіка - Алена Арыштаева, беларускі тэкст чытае  Віктар Манаеў.